Бонды Эган. Запрашэнне на вячэру

Бонды Эган. Запрашэнне на вячэру
12.60 р.
Вага: 695 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Выбранае. / Пераклад з чэшскае, укладанне і каментары Макса Шчура. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 524 с. — (Чэшская калекцыя). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-562-002-1

Выбранае чэшскага мысляра, паэта і празаіка Эгана Бонды (1930—2007) упершыню знаёміць беларускага чытача з галоўнымі кірункамі творчасці гэтага разнапланавага аўтара: прозай (“Праца ў скляпенні”), эсэ (“Першыя дзесяць гадоў”), драматургіяй (“Запрашэнне на вячэру”), а таксама й перадусім — вершамі. Будучы праўдзівым адлюстраваннем неардынарнай і супярэчлівай асобы Бонды, ягоныя творы ўражваюць сваім нонканфармізмам, філасофскаю глыбінёй, чорным гумарам і нязменнай актуальнасцю ў кантэксце сучаснага свету.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗЬМЕСТ



“Я — народу гэтага Кашчэй Несьмяротны...”. Ад перакладчыка (фрагмэнт)


Яхім Топал. Нябёсы Бонды (фрагмэнт прадмовы)


ПРА АЎТАРА


Раім паглядзець:
Вівэг Міхал. Цудоўныя гады сабаку пад хвост
11.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Вівэг Міхал. Цудоўныя гады сабаку пад хвост

Гэты раман, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружанасці.

Грабал Багуміл. Я абслугоўваў ангельскага караля
10.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Грабал Багуміл. Я абслугоўваў ангельскага караля

Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі страціўшы ўсё, што меў. Жыццёвую філасофію ва ўсіх сэнсах маленькага чалавека Грабал сэрвіруе ў комплексе з гісторыяй Чэхаславаччыны 1918—1948 гг.

Доўскава Ірэна. Моцны Жбуць
10.60 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Доўскава Ірэна. Моцны Жбуць

У рамане “Моцны Жбуць” Ірэна Доўскава вяртаецца ў часы свайго дзяцінства — змрочны перыяд чэхаславацкай нармалізацыі 70-х гг. Сямейныя непаразуменні, школьнае жыццё і атмасфера правінцыйнага тэатра, дзе працуюць бацькі, ствараюць рэчаіснасць, якую спрабуе асэнсаваць схільная да лішніх развагаў і лішняй вагі дзевяцігадовая Гэленка Соўчкава. Гэты аўтабіяграфічны раман паўніцца смешнымі і сумнымі гісторыямі жыцця тыповага сацыялістычнага райцэнтра, якое можна падацца знаёмым і беларускаму чытачу.


Каб купіць Бонды Эган. Запрашэнне на вячэру, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".