ა Брусевіч Анатоль. Апошні дзень

Брусевіч Анатоль. Апошні дзень. Вершы
3.50 р.
Вага: 160 г
Памеры: 120x190 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Вершы. — Мінск: Кнігазбор,2013. — 136 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 32). Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7047-18-4

Кніга “Апошні дзень” ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, змешчаныя тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны балансуюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне ў чорныя і шэрыя колеры, прымушае бегчы без аглядкі. Традыцыя дазваляе спыніцца, азірнуцца і паслухаць галасы мінулага…

“Апошні дзень” — спроба пэўнага падсумавання. З надзеяй што прыйдзе ДЗЕНЬ НОВЫ.

Анатоль Брусевіч — паэт, перакладнік, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 28 верасня 1977 года ў Гародні. Скончыў філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы (1999), там жа магістратуру (2000) і аспірантуру (2003) пры кафедры польскай філалогіі. Друкуецца з 1989 года ў у беларускіх і замежных выданнях. Аўтар зборніка паэзіі “Дуэль” (1992), “Падаю ў неба” (2006), манаграфіі “Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча” (2008). Жыве і працуе ў Гародні.


* * * * *

Нашто чакаць?
Смяецца чэрап поўні.
Навокал — ноч, і ўсім даўно ўсё роўна,
Нашто чакаць.

Куды ісці?
Дарога люстраная,
Таму ніхто з вандроўнікаў не знае,
Куды ісці.

Хто ты такі? —
Пыталіся ў паэта.
Паэт, як ноч, маўчаў усмешкай светлай.
Ён быў глухі…


Каб купіць ა Брусевіч Анатоль. Апошні дзень, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".