Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд

Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд
14'400 р.
Вага: 120 г
Памеры: 120x200 мм
0

Вершы. — Мінск: Логвінаў, 2011. — 48 с. — (Галерэя "Б").

ISBN 978-985-6991-40-3

У кнізе — вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гг. Збольшага — непасрэдныя і ўскосныя эксперыменты ў міфапаэтыцы, самаробныя легенды, самаствораныя паданні і самаадчутыя повязі, спробы засяліць змрок вакол чалавечага жылля — згодна з уласным густам і дзеля агульнай карысці (“Наша Ніва”)

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Антон Францішак Брыль: Я спрабую напісаць верш, які сам стаў бы чытаць (часопіс “Прайдзісвет”)

Блог аўтара ў Livejournal.com


ЗМЕСТ



     *****

Я блукаў калідорамі дзіўнага замку. Прывіды
То ўзнікалі раптоўна, то ў цемру збягалі скарэй
Ад мяне, і цяжарам трывогі, тугі ды агіды
Напаўнялі мяне галасы з-за бясконцых дзвярэй.

Ды чужыя партрэты сачылі мяне з высакосці,
З незнаёмых крукоў на чужой незнаёмай сцяне.
Я цягаўся па замку ды ўпарта шукаў там кагосьці,
Выгукаючы словы, што значылі толькі мяне.


Раім паглядзець:
Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану
18'000 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану

Чароўны народ прыходзіць да чытачоў невялікай казкі Толкіна, каб забраць іх з сабой у Чароўны Край і Далёкія Памежжы. Чароўны народ прыходзіць і да тых, хто чытае вершы Антона Францішка Брыля, паэта і перакладчыка. Але прысутнасць чараў у дадзеным выпадку — з’ява цалкам вытлумачальная, і каб раскрыць іх таямніцу, варта ўсяго толькі разгарнуць кнігу. І ўсё стане на свае месцы.