Бурлак Вера. Творы соннага жанру

Бурлак Вера. Творы соннага жанру
2.20 р.
Вага: 130 г
Памеры: 100x170 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Проза. – Мінск : Логвінаў, 2011. – 100 с.

ISBN 978-985-6991-62-5.

Гэта — першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.

Артыкул пра аўтарку ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ



     *****

Я прачнулася ў незнаёмай кватэры. Там было вельмі цесна і толькі адзін ложак. Яшчэ там быў Мацей. Я спытала: дзе твая жонка. Ён сказаў: я не ведаю. Мы ад яе схаваліся — гэта галоўнае. Ні пра што ў мяне больш не пытайся. Я цябе кахаю. Калі ты памрэш, цябе возьмуць на неба, і ты зробішся анёлам. Я спытала: чаму? Ён сказаў: таму што ты сапраўдны анёл. Нават тое, што ты трошкі дурнаватая, не зашкодзіць. Для таго, што трэба ведаць анёлам, розум непатрэбны. А пакуль, на зямлі, мы будзем жыць з табой тут. Я марыў пра цябе. Я цябе кахаю. І сястру тваю я сам адшукаю, нават калі яе няма. Я сказала: дзякуй.

(з апавядання “Анёл”)


Каб купіць Бурлак Вера. Творы соннага жанру, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".