Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага

Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
17.50 р.
Вага: 710 г
Памеры: 170x240 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Сярэдзіна XIV ─ першая палова XVI ст. / Пераклад з рускай мовы Наста Бакшанская, Марыя Мартысевіч, Сцяпан Цемушаў. ─ Смаленск: Інбелкульт, 2014. ─ 464 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-5-9904531-2-8.

Гэтая кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначэнне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы, ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім.

У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Каштоўнасць кнігі ўзмацняюць падрыхтаваныя аўтарам гістарычныя карты (усяго 31, з іх 25 — каляровыя), шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.


ЗМЕСТ



Пра аўтара

Віктар Цемушаў (1975—2011) — гісторык, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, у цэнтры ягоных дасьледаваньняў — літоўска-маскоўская мяжа канца XIV — першай трэці XVI стст. У 2009 г. у маскоўскім выдавецтве “Квадрига” выйшла яго манаграфія “Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в.: территориальные трансформации в пограничном регионе”.


ПРАДМОВА


Каб купіць Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".