Церабун Уладзімір. На хвалях часу

Церабун Уладзімір. На хвалях часу
14.00 р.
Вага: 540 г
Памеры: 225x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )


Старонкі творчасці. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 70 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 9780985-7021-54-3.

Кніга ўяўляе з сябе своеасаблівы аповед пра гісторыю мастацкага жыцця Уладзіміра Церабуна. Увазе чытача прапаноўваюцца фотаздымкі знакамітых работ беларускага скульптара, усталяваных у розных гарадах Беларусі. Кніга змяшчае і выявы працаў з жанраў станковай скульптуры і дробнай пластыцы, вырабаў з керамікі, а таксама жывапіс і малюнкі Уладзіміра Церабуна.


“…На сучасным этапе сваёй творчай эвалюцыі Уладзімір Церабун — сталы і вельмі аўтарытэтны майстар беларускай скульптуры, які захапляе сваім прыкладам творчага служэння роднай зямлі. Тое, што ім створана, ужо стала гісторыяй айчыннага мастацтва, а наперадзе ў яго вельмі багата новых праектаў, на якія здатны гэты таленавіты і нястомны творца-рамантык і сапраўдны змагар за культурны росквіт нашай краіны”.


(Шунейка Яўген, кандыдат мастацтвазнаўства)


“…Не было больш шчаслівага чалавека, чым я, калі ў 1968 годзе паступіў у інстытут на аддзяленне скульптуры. Займаўся сумленна, амаль не прапускаў заняткаў, і таму адзнакі былі някепскія. У той жа час было бачна, што вакол мяне столькі таленавітай моладзі, студэнтаў, якія прайшлі мастацкія школы, вучылішчы, што іншы раз было сорамна за сябе... Але працягваў вучобу, бо надта хацеў авалодаць майстэрствам скульптара…

Самавыяўленне — галоўная мая мэта па жыцці, прычым кожны раз з большай адказнасцю, бо мой твор застаецца сярод людзей. Нельга фальшывіць, бо гэта будзе відаць і праз гады.

Лічу сябе шчаслівым чалавекам. Як казала скульптар К. Белашова: “Шчасце — гэта паўната адчування жыцця”.

(Уладзімір Церабун)


Пра аўтара

Уладзімір Церабун — скульптар, ганаровы грамадзянін горада Смаргоні, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Нарадзіўся ў 1946 годзе ў вёсцы Несцяняты на Смаргоншчыне. На працягу 1968—1973 гг. вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня прафесара А. Бембеля). 3 1974 г. прымае ўдзел у мастацкіх выставах. У 1977 г. прыняты ў сябры Беларускага саюза мастакоў. У 1986 г. узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць” (Масква). З 1997 да 1999 гг. выкладаў скульптуру і малюнак у Гродзенскім вучылішчы мастацтваў.

У 2007 г. прысвоена званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.


Каб купіць Церабун Уладзімір. На хвалях часу, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".