Цінякова Людміла. Дзівосы летняга лугу

Цінякова Людміла. Дзівосы летняга лугу
6.90 р.
Вага: 385 г
Памеры: 205x290 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Казкі. / Малюнкі Юліі Цінянковай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012.— 38 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-02-1364-8

Якімі клопатамі жывуць матылькі, жукі, мурашы і пчолы, як яны харчуюцца, як зімуюць — пра ўсё гэта вам раскажа нашая кніга. Казкі Людмілы Ціняковай адрасаваныя самым маленькім дзеткам, якія робяць першыя крокі ў пазнанні прыроды.


ЗМЕСТ

Цудоўныя пераўтварэнні
Пчолка Зіна
Страказа
Улазіны
Лугавы канцэрт
Маленькія асілкі
Пляніца
Бузіна
Дом
Луг рыхтуецца за зімы


     *****

Нарэшце цуд здарыўся. Маленькая каўшанка, тая, у якую ператварыўся тоўсты вусень, лопнула, і з-пад яе цвёрдай лупінкі з’явіўся на свет матылёк з пакамечанымі крылцамі.

Праз колькі звілін крылцы разгладзіліся, матылёк развёў іх у бакі, каб лепей абгледзецца і… узляцеў.

Ён і падумаць не мог, што можа лётаць. Яму ж так доўга даводзілася ляжаць пад сырым карчом, а яшчэ раней — поўзаць тоўстым вусенем і баяцца, каб не здзёўб жвавы верабей…

(З казкі “Цудоўныя пераўтварэнні”)


Каб купіць Цінякова Людміла. Дзівосы летняга лугу, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".