Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам
|
34'300 р.
Вага: 510 г
Памеры: 130x200 мм (1 голас )
|
Раман. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 448 с. — (Святло мінуўшчыны). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6941-51-4
Леанід Дайнека — аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV—XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Куфэрак маіх думак (афіцыйны сайт аўтара)
ЗМЕСТ
Алесь Марціновіч. Плывец па рацэ гісторыі
Раздзел першы. Марцін і Зося. 1452 год
Раздзел другі. Імператар і султан. 1453 год
Раздзел трэці. Агонь і вецер. 1507 год
Раздзел чацвёрты. Ланцугі і гарматы. 1507—1514 гг.
*****
…Ліпеньскай яркасонечнай раніцай 1452 года ў дзень святога Франчэска Італійскага ў горадзе Фларэнцыя прайшоў вайсковы парад. Але перад усім сваё ашаламляльнае майстэрства паказалі жанглёры, эквілібрысты і фокуснікі. Па прыгожых шматлюдных вуліцах і плошчах, якія памяталі яшчэ часы таямнічага мудрага народу этрускаў, пракацілася, прашумела, празіхацела рознакаляровая вясёлая шумнагалосая рака… (Пачатак раману)
Раім паглядзець:




