Данеўская Ірына. Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц

Данеўская Ірына. Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага
29.90 р.
Вага: 930 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага / Ірына Данеўская ; пераклад з украінскай Наталкі Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 684 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7165-75-9.

Пераклад з украінскай Наталкі Бабінай паводле выдання:
Даневська І. Німецький принц Богуслав Радзивіл. Київ: Темпора, 2016.
Мастак Мікола Койдан

“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.


ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА



ФРАГМЕНТ З КНІГІ


Раім паглядзець:
Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя
45.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 11)

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (другі варыянт вокладкі)
44.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 10)

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай.

Садоўскі Уладзімір. 1813
5.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Садоўскі Уладзімір. 1813

Дзеянне навэлы адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага краю.


Каб купіць Данеўская Ірына. Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".