Дэбіш Анатоль. Зірні ў люстэрка

Дэбіш Анатоль. Зірні ў люстэрка
4.30 р.
Вага: 265 г
Памеры: 120x190 мм
0

Вершы і містэрыя. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 232 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 48).

ISBN 978-985-7089-13-0

У кнігу паэта Анатоля Дэбіша ўвайшлі напісаныя на працягу амаль дваццаці апошніх гадоў выбраныя вершы (падзеленыя ў кнізе на цыклы “Крокі…”, “Пацалавала лета” і “Вяртанне”) і драматычная паэма “Уваскрасенне Іуды”, у якіх аўтар віртуозна спалучае старадаўняе фальклорнае хараство з пластыкай сучаснага паэтычнага пісьма.


ПРА АЎТАРА

Анатоль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1979 годзе Мсцібаўскай сярэдняй школы служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Жыве і працуе ў Брэсце.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. З 1993 года — сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (1993), “Стодзівы” (1995).


Каб купіць Дэбіш Анатоль. Зірні ў люстэрка, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".