Дойл Артур Конан. Прыгоды Шэрлака Холмса

Дойл Артур Конан. Прыгоды Шэрлака Холмса
14.50 р.
Вага: 515 г
Памеры: 130x200 мм
4.6
Сярэдняя: 4.6 (усяго галасоў 5)

Апавяданні / Прадмова Кацярыны Маціеўскай. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 344 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”).

ISBN 978-985-7119-03-5.

“Прыгоды Шэрлака Холмса” — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, “Скандал у Багеміі” ці “Стракатая стужка”, што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся.

Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.

Шэрлаку Холмсу, гэтаму міфічнаму персанажу новага часу, які дагэтуль не дае спакою пісьменнікам, рэжысёрам і сцэнарыстам, не трэба нічога тлумачыць. Ён адразу бачыць, колькі ў вас дзяцей, што ў вас скралі і ці можна вас назваць шчаслівым. Не ва ўсіх гісторыях з гэтай кнігі расследуюцца заблытаныя злачынствы, але Шэрлак Холмс ведае: часам нават за простай справай стаіць сапраўдная таямніца, і разабрацца з ёй будзе не прасцей, чым з самым загадкавым забойствам.


Артур Конан Дойл. Артыкул у Вікіпэдыі


ЗМЕСТ



ПРАЦЯГ НЕПАЗБЕЖНЫ (прадмова)


Раім паглядзець:
Дойл Артур Конан. Нататкі пра Шэрлака Холмса
14.90 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Дойл Артур Конан. Нататкі пра Шэрлака Холмса

“Нататкі пра Шэрлака Холмса” — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля “Прыгодаў Шэрлака Холмса”. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе “Нататкі” мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне “Апошняя справа Холмса”. Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.

Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання
14.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Злачынства, сэр!

Зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” змяшчае як творы класікаў жанру, так і пародыі. Амаль усе апавяданні ў зборніку друкуюцца ўпершыню.


Каб купіць Дойл Артур Конан. Прыгоды Шэрлака Холмса, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".