ა Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл

Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл
3.29 р.
Вага: 215 г
Памеры: 120x190 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Проза, вершы, п’еса. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 200 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня Пісьменнікаў”; выпуск 27). Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7997-68-4

Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…


ЗМЕСТ




Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, у сям'і цесляра Васіля і агародніцы Любы. Скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974). Рабіў на “Хабішчах” — на мясцовым заводзіку слясарна-мантажнага інструменту (1974—1976). Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай, паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў паэтычны семінар Д. Кавалёва (1975). Быў прызваны на службу ў армію (1976). Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне ў семінар — спачатку С. Смірнова і У. Мількова, а пазней — Я. Ісаева і У. Мількова (1978). Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск і з ласкі Міхала Дубянецкага пачаў працаваць у выдавецтве “Мастацкая літаратура” (1982). Са жніўня 2002 года — на вольнай працы. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар чатырнаццаці выдадзеных кніг. З'яўляецца лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” за нізку апавяданняў, надрукаваных у 2005 годзе ў часопісе “Дзеяслоў”.


Каб купіць ა Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".