Дзядзенка Зміцер. Гісторыі ў прыцемках

Дзядзенка Зміцер. Гісторыі ў прыцемках
8.50 р.
Вага: 215 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Мінск: Кнігазбор, 2015. — 148 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 67).

ISBN 978-985-7119-90-5.

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.


ЗМЕСТ

Яйкі птушкі Рух
Голем з Малой Мар’ямпольскай
Вуаерыст


Пра аўтара

Зміцер Дзядзенка нарадзіўся ў 1972 годзе ў Воршы.

З вокнаў радзільні зазіраў цераз плот на двор хаты Уладзіміра Караткевіча, якая стаіць побач, і спрабаваў падгледзець "творчую кухню" славутага пісьменніка-земляка.

У 1994 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля навучання паспеў папрацаваць, сярод іншага, рэдактарам на БТ і журналістам у "Нашай Ніве".

Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Першацвет", "Паміж", "Спадчына". Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка "Аршанская шляхта", зборніка інтэрв'ю "Беларусь: Ні Еўропа, ні Расія", адзін з суаўтараў кнігі "Наша страва".


Фрагмент з кнігі


Раім паглядзець:
Глобус Адам. Апавяданні розных гадоў
5.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Глобус Адам. Апавяданні розных гадоў

Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.


Каб купіць Дзядзенка Зміцер. Гісторыі ў прыцемках, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".