Дзеяслоў 51 (2’11)

Дзеяслоў 51 (2’11)
2.60 р.
Вага: 545 г
Памеры: 170x260 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Літаратурны часопіс. — Мінск, 2011. — 328 с.

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша.

Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў, ну і, як звычайна, цудоўная беларуская паэзія.

Традыцыйна часопіс “Дзесялоў” друкуе дэбютантаў, на гэты раз іх адразу чацвёра - гэта паэты Уладзімір Плавінскі, Яўгенія Носарава і Аляксей Абрамчук, а таксама празаік Уладзімір Садоўскі. А таксама змешчаны ў нумары артыкул літаратурнага крытыка Алесі Лапіцкай пра новы зборнік прозы беластоцкага празаіка Міхася Андрасюка “Вуліца Добрай Надзеі”.


"Дзеяслоў" у інтэрнэце: www.dziejaslou.by


Анонс 51-га нумару на сайце Саюзу беларускіх пісьменнікаў


Каб купіць Дзеяслоў 51 (2’11), націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".