Дзеяслоў 71 (4’14)

Дзеяслоў 71 (4’14)
4.20 р.
Вага: 500 г
Памеры: 170x260 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Ліпень—жнівень 2014. Літаратурны часопіс. — Мінск, 2014. — 308 с.

ISSN 2076-1309

У гэтым нумары літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” упершыню да ўвагі чытачоў — раннія вершы Тацяны Сапач. Публікацыя прымеркаваная да Дня памяці паэткі, што традыцыйна праводзіцца 26 жніўня на яе малой радзіме, у вёсцы Маркава.

Таксама ў часопісе — заканчэнне дэкаданснага рамана Людмілы Рублеўскай “Дагератып”, мемуары Ніла Гілевіча, студэнцкі дзённік Рыгора Барадуліна і многае іншае.

Прозу “Дзеяслова” таксама складаюць творы Сяргея Дубаўца, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Міхно, Алеся Емяльянава.

Нумар адметны сваёй паэтычнай рубрыкай: тут можна прачытаць новыя вершы Галіны Дубянецкай, Зянона Пазьняка, а таксама падборкі двух Віктараў — Жыбуля і Слінкі.

Дэбютуе ў № 71 празаік Андрэй Захарэўскі з навелай “Край”.

Як заўсёды, даволі важкае месца ў “Дзеяслове” адводзіцца перакладам. Выданне змяшчае вершы сучаснай шведскай паэткі Атэны Фарухсад (перастварыў на беларускую Дзмітры Плакс) і апавяданне Артура Конан Дойля (пераклала Алена Казлова).

Эпісталярная спадчына ў часопісе рэпрэзентаваная заканчэннем публікацыі “Лістоў з Гародні” Васіля Быкава і пісьмамі да жонкі Вячаслава Адамчыка.

Валеры Дубоўскі згадвае пра апошнюю сустрэчу з Рыгорам Барадуліным, а Ева Лявонава піша пра творчую спадчыну Якуба Коласа і Янкі Купалы ў прачытанні Алеся Разанава.

Таксама ў нумары можна знайсці згадкі Уладзіміра Мароза, эсэ Сержука Сыса. У рубрыцы “Палата № 6” — матэрыял Яўгена Рагіна.

Завяршаецца “Дзеяслоў” традыцыйным аглядам кніжных навінак.

(Паводле прэсавай службы Саюза беларускіх пісьменнікаў)


ЗМЕСТ



Раім паглядзець:
Дзеяслоў 70 (3’14)
4.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзеяслоў 70 (3’14)

Аўтары нумару: Алесь Адамовіч, Валянціна Аксак, Васіль Быкаў, Уладзімір Дамашэвіч, Віктар Карамазаў, Аляксандар Лукашук, Людміла Рублеўская і іншыя. Таксама ў нумары: пераклады сучаснай грузінскай паэзіі, успаміны Міколы Гіля пра перапіску з Варленам Бечыкам, успаміны калег і сяброў пра барысаўскую паэтку Таццяну Зіненку. Да 90-годдзя Васіля Быкава друкуецца яго эпісталярная спадчына і размова з Алесем Адамовічам пра дзяцінства і ваенныя гады.


Каб купіць Дзеяслоў 71 (4’14), націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".