Дзеяслоў 73 (6’14)

Дзеяслоў 73 (6’14)
4.20 р.
Вага: 520 г
Памеры: 170x260 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Лістапад─снежань 2014. Літаратурны часопіс. ─ Мінск, 2014. ─ 320 с.

ISSN 2076-1309

Перадкалядны нумар часопіса “Дзеяслоў” багаты на глыбокія тэксты і вядомыя імёны. У свежым выданні — новыя вершы Уладзіміра Някляева і Змітра Вішнёва, проза Алеся Пашкевіча і Андрэя Федарэнкі. Таксама вашай увазе — пераклады, літаратуразнаўчыя і гістарычныя даследаванні, мемуары.

Паэзія прэзентаваная, акрамя вышэй згаданых аўтараў, нізкамі Васіля Дэбіша, Наталлі Русецкай, Алены Гінько, Змітра Баяровіча. Дэбютуе з вершамі Мікіта Найдзёнаў.

Проза — Сяргей Абламейка, Дзмітрый Падбярэзскі, Аляксей Філатаў, Марына Яўсейчык.

Пераклады — санеты Бенедыкта Янкоўскага ў перастварэнні з польскай мовы Антона Францішка Брыля і Ганны Янкуты; апавяданне ўкраінскай аўтаркі Тані Малярчук загучала па-беларуску дзякуючы Лідзе Наліўцы.

У “Спадчыне” — заканчэнне публікацыі студэнцкага дзённіка Рыгора Барадуліна.
Сяргей Шапран прэзентуе старонкі з новай кнігі — “незавершаную біяграфію” Уладзіміра Някляева.

Эсэістыка ў “Дзеяслове” прысвечаная нашай гісторыка-культурнай спадчыне і слынным беларусам, якія працавалі не толькі на радзіме, але і за яе межамі.
Леанід Галубовіч рэцэнзуе апошні паэтычны зборнік Генадзя Бураўкіна “Нагаварыцца з зоркамі…”.

Нумар традыцыйна завяршаецца аглядам беларускіх кніжных навінак.

Прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Дзеяслоў 72 (5’14)
4.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Дзеяслоў 72 (5’14)

Аўтары нумару: Алесь Аркуш, Фелікс Баторын, Ярына Дашына, Васіль Жуковіч, Галіна Каржанеўская, Сяргей Рублёўскі, Андрэй Хадановіч ды інш. Таксама ў нумары: працяг студэнцкага дзённіка Рыгора Барадуліна, пераклады вершаў Юра Іздрыка ды Эвы Ліпскі. Пераклад з ідыша драматычнай паэмы Мойшы Кульбака.

Дзеяслоў 74 (1’15)
4.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Дзеяслоў 74 (1’15)

У нумары — паэзія, проза, пераклады з украінскай і нарвежскай моваў. Значнае месца на старонках часопіса адводзіцца мемуарам, крытыцы, публіцыстыцы, літаратурным даследаванням.


Каб купіць Дзеяслоў 73 (6’14), націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".