Дзеяслоў 74 (1’15)

Дзеяслоў 74 (1’15)
4.20 р.
Вага: 530 г
Памеры: 170x260 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Студзень—люты 2015. Літаратурны часопіс. ─ Мінск, 2015. ─ 324 с.

ISSN 2076-1309

У нумары — паэзія, проза, пераклады з украінскай і нарвежскай моваў. Значнае месца на старонках часопіса адведзена мемуарам, крытыцы, публіцыстыцы, літаратурным даследаванням.

Проза — Віктар Казько, Франц Сіўко, Уладзімір Сцяпан, Вінцэсь Мудроў, Паліна Качаткова.

Паэзія — Васіль Зуёнак, Марыя Вайцяшонак, Валеры Дубоўскі, Таццяна Будовіч, Андрэй Сцепанюк. У “Дэбюце” — вершы Паўла Дарохіна.

Пераклады — аповесць Валадзіміра Даніленкі (з украінскай перастварыў Барыс Пятровіч), апавяданні Інгвара Амб’ёрнсана (з нарвежскай перастварыла Лідзія Ёхансэн).

У вянок памяці Рыгора Барадуліна — прадмова Сяргея Шапрана, успаміны Валянціны Барадулінай, Генадзя Бураўкіна, Валянціны Быкавай, Арнольда Макміліна, Уладзіміра Сіўчыкава, Рыгора Сітніцы.

Запісы Ніла Гілевіча, Зянона Пазьняка, Анатоля Астапенкі. Працяг “незавершанай аўтабіяграфіі” Уладзімера Някляева (аўтар Сяргей Шапран). Працяг “заўчасных успамінаў” Аляксандра Лукашука.

Рэцэнзіі Сяргея Кавалёва (на кнігу Ігара Запрудскага) і Леаніда Галубовіча (на кнігу Касі Сянкевіч). Галіна з мастацтвазнаўчым эсэ.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Дзеяслоў 73 (6’14)
4.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Дзеяслоў 73 (6’14)

Перадкалядны нумар часопіса “Дзеяслоў” багаты на глыбокія тэксты і вядомыя імёны. У свежым выданні — новыя вершы Уладзіміра Някляева і Змітра Вішнёва, проза Алеся Пашкевіча і Андрэя Федарэнкі. Таксама вашай увазе — пераклады, літаратуразнаўчыя і гістарычныя даследаванні, мемуары.


Каб купіць Дзеяслоў 74 (1’15), націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".