Дзмітрыеў Дзмітры. Ліра спіралі

Дзмітрыеў Дзмітры. Ліра спіралі
7.00 р.
Вага: 120 г
Памеры: 145x110 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вершы: паліндромы, амбіграмы, гетэраграмы, траспаліты ды інш. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 80 с.

ISBN:  978-985-562-031-1

“Ліра Спіралі” — адмысловы сплаў эксперымента і філасофіі. Кніга паэзіі змяшчае творы, напісаныя на працягу 2006—2012 гадоў. Каліграфічныя тэксты з напластаваннем сэнсаў, паліндрамічныя ланцужкі, дапасаванне формы і зместу на старонках кнігі выносяць чытача на памежжа паэзіі і дакладнай навукі.

Пра кнігу

ГАННА КІСЛІЦЫНА: “Ліра спіралі” — кніга, якая выглядае ў першую чаргу як арт-аб’ект. Яе колеравы лаканізм з лішкам кампенсуецца праз супастаўленне шурпатасці вокладкі і глянцу старонак, падзеленых канцэптуальна на чорную і белую частку, што, відавочна, адлюстроўвае люстраную дваістасць прачытання твораў. Разам з тым, ад ніжняй чорнай паласы ёсць і чыста практычная карысць: яна дэшыфруе — для асабліва бесталковых — тое, што аказалася незразумелым у верхняй белай частцы кніжнай старонкі. (Чытаць далей на ZVIAZDA.BY)

ЦІХАН ЧАРНЯКЕВІЧ: “Паліндромы і іх мадыфікацыі, якія прапануе Дзмітрый Дзмітрыеў, ашаламляюць кожнага (асабліва таго, хто не надта дасведчаны ў беларускай літаратуры і мову тытульнай нацыі чуе толькі ў метро). Гэта, магчыма, паэзія заўтрашняга дня, калі эмоцыя, запакаваная ў складаназалежныя сказы і трохстаронкавыя верлібры-апавяданні, перастане “спрацоўваць”. (Чытаць далей на BOOKSTER.BY)

ТАТЬЯНА ЗАМИРОВСКАЯ: “Ліра спіралі” — книга маленькая, чрезвычайно приятная на ощупь — вкупе с дизайном выглядит так, как будто ее купили в магазине Ikea. К каждому стихотворению прилагается мудреная формула. Стихи-картинки кратки и хлестки, как пощечины — например, надпись “Адам і Ева”, будучи перевернутой, превращается в слово “адзінота”. (Чытаць далей на BELGAZETA.BY)


















ПРА АЎТАРА


Дзмітры Дзмітрыеў нарадзіўся ў 1978 годзе ў Магілёве.

Удзельнік лонг-ліста прэміі “Дебют” 2001 (Масква), анталогій “Освобожденный Улисс” , “Русские стихи 1950—2000 годов. Антология (Первое приближение) в 2 томах”, аўтар паэтычных зборнікаў “Полное собрание сочинений” (М. Издательство Льва Шпринца, 2002), “Ліра спіралі” (Мінск, Логвінаў, 2013). На беларускай мове друкаваўся ў газеце “Наша Ніва” і часопісе “Arche”. Удзельнік выставаў візуальнай літаратуры “Worttandem” (Baden, Швейцарыя) і “Wort” (Aarau, Швейцарыя), шорт-ліста “Залатая літара” (2014)

Спецыяльны прыз прэміі “Дэбют-2014” за “дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі” з кнігай “Ліра спіралі”.


Каб купіць Дзмітрыеў Дзмітры. Ліра спіралі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".