Федарэнка Андрэй. Сечка

Федарэнка Андрэй. Сечка
6.60 р.
Вага: 210 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Літаратурныя эсэ. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 136 с.

ISBN 978-985-6906-85-8.

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”


Аксана Бязлепкіна. Раскоша дагматычнасцi (рэцэнзія на кнігу)


Даўно марыў: вось выпішуся, “пераплаўлю” чарнавыя загатоўкі ў мастацкія творы і, калі больш рабіць не будзе чаго, не застанецца ніводнага сюжэта, вартага аповесці альбо апавядання, прымуся нарэшце за мініяцюры. За карацелькі, зацемкі, пробліскі, абразкі, нататкі, абыпраштоські (і такое ёсць у Я. Рагіна)…

А што — выгодная справа. Час не марнуецца. Ілюзія далучанасці да творчага працэсу. Вольнае, жанравымі ўмоўнасцямі не скутае пісьмо. Невычэрпнасць матэрыялу — аб чым думаю, тое й пішу. Эканомія нерваў. Адны плюсы!

Заставалася толькі прыдумаць якоесь сваё слова для абазначэння гэтых літаратурных “ліліпутаў”.

(Андрэй Федарэнка. “Сечка”)


Раім паглядзець:
Федарэнка Андрэй. Ціша
7.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Федарэнка Андрэй. Ціша

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці: “Ціша” і Дзядзька Адольф”, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.


Каб купіць Федарэнка Андрэй. Сечка, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".