Федарэнка Андрэй. Сузіральнік

Федарэнка Андрэй. Сузіральнік
7.50 р.
Вага: 200 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Аповесці, апавяданні, эсэ. — Мінск : Кнігазбор, 2018.  — 144 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 25).

ISBN 978-985-7207-42-8.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.

31 студзеня а 18-й гадзіне ў менскай кнігарні “Акадэмкніга” адбудзецца аўтограф-сесія Андрэя Федарэнкі з нагоды выхаду ягона новай кнігі прозы “Сузіральнік”✍

Чытачоў зь іншых гарадоў, якія ня змогуць патрапіць 31-га ў Акадэмкнігу, аўтар не пакінуў без увагі і пагадзіўся таксама падпісаць ім свае кнігі!

Як атрымаць кнігу з аўтографам мэтра, калі ты ня зь Менску? З 30 студзеня да 05 лютага замаўляй кнігу "Сузіральнік" на сайце KNIHI.BY, пазначай у камэнтарах да замовы "З аўтографам", і праз колькі дзён атрымаеш кнігу з аўтарскім подпісам праз пошту!


Андрэй Федарэнка: "Узяцца за дурную справу — напісаць раман" (Валянціна Аксана пра выхад кнігі на Радыё Свабода)


ЗМЕСТ

     АПОВЕСЦІ

Ксю
Сузіральнік

     АПАВЯДАННІ
Cахалінка
Шчасце

     ЭСЭ
Манголія
Пташнікаў


СЦІСЛА ПРА АЎТАРА

Федарэнка Андрэй
нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995).


ФРАГМЕНТ З КНІГІ


Раім паглядзець:
Федарэнка Андрэй. Сечка
6.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”


Каб купіць Федарэнка Андрэй. Сузіральнік, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".