Geniush loci

Geniush loci. Творы пераможцаў літаратурнага конкурсу да стагоддзя Ларысы Геніюш
3.60 р.
Вага: 255 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Творы пераможцаў літаратурнага конкурсу да стагоддзя Ларысы Геніюш / Укладальнік Андрэй Хадановіч. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 180 с.

ISBN 978-985-6991-77-9.

Гэты зборнік — творчая справаздача пераможцаў конкурсу маладых літаратараў да стагоддзя Ларысы Геніюш. Конкурс ладзіўся ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-Цэнтрам. Яго вынікам сталі майстар-класы ў чэшскай Празе — горадзе, у якім прайшлі маладыя гады легендарнай беларускай паэткі.


ЗМЕСТ


     ****

Марыя Паўлоўская
Маналог Ларысы Геніюш

Вы памятаеце дзень,
калі вы зрабілі свой першы грэх?

Калі абліць душу кіслатою,
што стане з сэрцам?

Ойча наш, які ёсць у нябёсах…
у нябёсах мая вера…

Тут на руцэ пульсуе кроў —
яна жадае на волю…
Толькі
гільятына
стане выратаваннем яе.

…няхай будзе воля Твая

У той старой, вунь, каля
помніка Леніну,
дзве
касы.
А на руках бранзалеты,
яна смяецца бяззубым ротам.

і прабач нам грахі нашы

З рукі вецер вырваў
шарык,
ён паляцеў.
Паляцеў спытацца ў маці-зямлі:
што такое Бацькаўшчына?
Мне казалі, што яна — жанчына,
на скронях у якой
сівыя валасы.

Божа! Навошта мне кайданы,
калі рукі трымаюць вандалы?
бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава…
Тваё, Радзіма…


Каб купіць Geniush loci, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".