Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў

Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў
14.00 р.
Вага: 330 г
Памеры: 145x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мінск: А.М. Янушкевіч, 2016. — 224 с.: іл.

ISBN 978-985-90377-8-8.

Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар Г.Я. Галенчанка,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.І. Шаланда.

На вокладцы: вершнік са сцягам Рэчы Паспалітай эпохі кіравання Жыгімонта ІІІ Вазы (1587—1632 гг.). Паводле: “Стакгольмскі рулон", XVII ст. (Нацыянальны музей у Варшаве)

У кнізе беларускага даследніка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі полацкай шляхты падчас кіравання ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI — сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокага кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

ЗМЕСТ



ПРАДМОВА


ПРА АЎТАРА

Віталь Галубовіч нарадзіўся ў 1974 г. у г. Гродна. У 1996 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Цягам наступнага дзесяцігоддзя, у 1996—2005 гг., працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2003 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Кнігі запісаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за час праўлення Уладзіслава Вазы (1633—1648 гг.) як крыніца па гісторыі Беларусі”. У 2005—2006 гг. працаваў дацэнтам кафедры гісторыі і тэорыі права ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства. З 2006 г. — дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Адзін з нешматлікіх беларускіх спецыялістаў па гісторыі XVII ст. Асаблівы прадмет навуковага інтарэсу — гісторыя парламентарызму і прадстаўнічых устаноў у беларускіх рэгіёнах, а таксама разнастайныя пытанні гістарычнага развіцця шляхецкага стану (саслоўя). Аўтар больш 130 навуковых публікацый.


Раім паглядзець:
ARCHE Пачатак. 2011. №5
4.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2011. №5

Тэма нумару: Полацак: падарожжа ў прасторы і часе. У новым нумары вас чакаюць: новыя вершы Уладзімера Арлова, артыкулы, прысьвечаныя дачыненьням Полацку і Літвы (Алесь Краўцэвіч. “А мы ў волі Божай і Войшалкавай”. Літва і Полацак у гістарычных стасунках), дачыненьням Полацку і Масковіі (Сяргей Багатыроў. Бітва за Божую Прамудрасьць. Рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку), ролі магістрата ў канфесійным жыцьці горадуа (Штэфан Родэвальд. Магістрат як (між-) канфэсійны актар: праваслаўныя, уніяты, каталікі, яўрэі ды Полацкая гарадзкая рада ў XVII ст.) і г. д.

Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі
7.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі

У працы разглядаюцца праблемы эвалюцыі ўнутранага ладу мейскіх паселішчаў, юрыдычнага становішча іх насельніцтва, з’яўлення і развіцця мейскага права, выдзялення і афармлення мяшчанства як саслоўя на землях Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст.


Каб купіць Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".