Гапееў Валеры. Ноч цмока

Гапееў Валеры. Ноч цмока. Раман
16.80 р.
Вага: 420 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

Раман. — Мінск: Галіяфы, 2016. — 356 с.

ISBN 978-985-7140-18-3.

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.

Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

…Тэлефон у кішэні ўздрыгвае, непрыемна, са штучнай бадзёрасцю гучыць у ранішняй застыласці электронная мелодыя. Трэба выбраць іншую…

Тамара! Хваляванне разганяе думкі: што здарылася? Ведаю свае абавязкі, вось і выйшаў раней… Надзвычайнае нешта? Не, не можа быць… Нават калі здарылася забойства, Тамара наўрад ці пачне турбаваць за паўтары гадзіны да пачатку работы. Бо куды спяшацца? Калі недзе труп — дык пачакае, не збяжыць жа…

Трупаў у нас год ад году па-рознаму. Калі не лічыць “недапалкаў” — аматараў пакурыць п’янымі ў ложку, абгарэлыя косткі якіх пасля знаходзяць у тых жа ложках, — такіх да дзесяці на год бывае. А па крымінальнай частцы — тры-чатыры. П’яныя бойкі… І сын бацьку, і сужыцелька мужыка, і між сабой сябры-таварышы не падзеляць чаго, калі перап’юць. Хаця, калі ўзняць справы хоць бы пяцігадовай даўніны, хапае і сапраўдных трагедый. Ды вось два гады маму жанчына мужы былога — касой і ў калодзеж. Не анекдот, так і было: якраз прынёс сусед наклёпаную касу — ёй і шмарганула па шыі мужыка, калі той прылёг у двары на лаўцы адпачыць пасля няўдалае спробы гвалтавання. Расследаваць, па сутнасці, не было чаго: калі з сухога калодзежа суседняга закінутага двара пачало смярдзець мярцвячынай, жанчына прызналася ва ўсім. Запісваў яе паказанні, старонка за старонкай паўставала перада мной яе жыццё, і не верылася, вось далібог, не верылася, каб дэградацыя чалавека (то я пра яе былога мужа кажу) магла праходзіць з такой неймавернай хуткасцю… З жанчынай, якую цікавіла цяпер толькі адно — будучыня дачкі, падоўгу размаўляла сама Тамара. Пасля выкурвала ў сваім кабінеце па дзве цыгарэты запар…


Раім паглядзець:
Гапееў Валеры. Праклён
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Гапееў Валеры. Праклён

Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць. У рамане выяўляюцца тыя сілы, якія ўпарта адносіліся да міфічных толькі таму, што адным не хапала моцы паверыць і прыняць відавочнае, а другім хапала розуму і ўлады выдаваць сапраўднае за казкі і легенды.

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху
11.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху

У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман “Бунт незапатрабаванага праху”. У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з найважнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.

Казько Віктар. Час збіраць косці
9.00 р.
4.25
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 4)

Казько Віктар. Час збіраць косці

Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.


Каб купіць Гапееў Валеры. Ноч цмока, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".