ა Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак

Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак
1.90 р.
Вага: 90 г
Памеры: 95x140 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Мінск: Галіяфы, 2012. — 76 с. — (Другі фронт мастацтваў). Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-6906-65-0

Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай.

     *****
ні кахання ў мяне ані кар’еры
толькі завушніца ў вусе правым
ды адна ў левым
ні дачкі не маю ані сына
крумкачоў у полі я чытаць вучыла
я без крыўды крыўда без мяне
кагосьці падзялілі
а мяне — не

     *****


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Гапеева Вольга. Граматыка снегу
7.40 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Гапеева Вольга. Граматыка снегу

Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

Гапеева Вольга. Прысак і пожня
8.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гапеева Вольга. Прысак і пожня + CD

“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.


Каб купіць ა Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".