Гапеева Вольга. Прысак і пожня + CD

Гапеева Вольга. Прысак і пожня
8.40 р.
Вага: 150 г
Памеры: 165x165 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вершы. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 60 с.

“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.

Больш за тое, ёсьць унікальная магчымасьць — пачуць вершы ў выкананьні самой аўтаркі, да кнігі прыкладаецца кампакт-дыск, дзе размешчаныя выбраныя вершы і пяць музычна-паэтычных трэкаў, выкананых сумесна з музыкам Уладам Бубнам.

ISBN 978-985-562-025-0


Пра аўтарку ў Вікіпедыі

Пра аўтарку на сайце BYBOOKS

Старонка кнігі ў Facebook


ЗМЕСТ



Фрагмэнты з кнігі


Лія Кісялёва. Слоўнік самоты (рэцэнзія на кнігу Вольгі Гапеевай “Прысак і пожня”)















Трэкі з дыску "бярлог твайго цела адшукаць давялося запозна (аўтарскае чытаньне)" і "там жанчыны маўчаць свае вершы (трэк ад Улада Бубна)" можна праслухаць ніжэй:




You may need: Adobe Flash Player.


You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак
5.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак

Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай.

Гапеева Вольга. Граматыка снегу
6.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гапеева Вольга. Граматыка снегу

Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

Гомрынгер Нора. (З)начныя даследаванні
11.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Гомрынгер Нора. (З)начныя даследаванні

Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер выходзіць па-беларуску ўпершыню і, безумоўна, прыцягне чытацкую ўвагу сваёй паэтычнай неардынарнасцю і выбітнасцю.


Каб купіць Гапеева Вольга. Прысак і пожня + CD, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".