Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1982—1997)

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1982—1997)
10.30 р.
Вага: 440 г
Памеры: 145x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 224 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 28).

ISBN 978-985-7119-91-2.

Рэцэнзент — доктар гістарычных навук Юры Грыбоўскі.

Кніга выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы працы беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі ў даволі складаны і супярэчлівы перыяд, калі эміграцыйныя ўрады суседніх народаў спынілі сваё існаванне.


Пра кнігу

“Гісторыя паваеннай Рады БНР цяпер напісаная”: выйшаў трэці том дакументаў беларускага ўраду ў выгнанні (Інфармацыйны цэнтр Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”)

ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР)
20.50 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР)

Кніга распавядае пра нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду са згоды немцаў. У кнізе апісваюцца ўмовы запачаткавання БЦР, надаецца ўвага арганізацыйным і побытавым пытанням. Таксама аўтар даследуе перыяд эвакуацыі з Беларусі, аднаўленне працы Рады ў паваеннай Нямеччыне, а затым і ва ўмовах эміграцыі ў іншыя краіны, найперш у ЗША.

Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970)
9.80 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1947—1970)

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў.

Гардзіенка Наталля. Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1972—1980)
9.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1970—1982)

Кніга прысвечаная беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.


Каб купіць Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1982—1997), націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".