Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі
9.80 р.
Вага: 1140 г
Памеры: 170x240 мм
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Пад рэдакцыяй Алега Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 18). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6887-63-8

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.

У выданні разглядаецца гісторыя беларуска-брытанскіх кантактаў, шляхі і матывы прыезду нарадзінцаў беларускіх земляў у Вялікабрытанію, аднак найбольшая ўвага надаецца дзейнасці пасляваеннай хвалі беларускай іміграцыі ў гэтай краіне. Падрабязна разглядаецца гісторыя асобных арганізацый беларусаў: Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў, Англа-беларускага таварыства, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны і іншых. Адмысловая ўвага надаецца рэлігійнаму жыццю беларусаў, гісторыі асобных праваслаўных парафій, дзейнасці Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду

(паводле ЗБС “Бацькаўшчына”)



Наталля Гардзіенка. "Беларускія мясціны ў Вялікабрытаніі" + фота

Наталля Гардзіенка. Для Беларусі паваенныя эмігранты застаюцца калабарантамі


Раім паглядзець:
Адзінец Аляксандр. Паваенная эміграцыя
8.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Адзінец Аляксандр. Паваенная эміграцыя

Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У бібліяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
8.50 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.


Каб купіць Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".