Гэрбэрт Зьбігнеў. Рэканструкцыя паэта

Гэрбэрт Зьбігнеў. Рэканструкцыя паэта
3.30 р.
Вага: 250 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Вершы, п’еса / Пераклад з польскай. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 244 с.

ISBN 978-985-6901-04-4

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта (1924—1998). Большасьць тэкстаў публікуецца па-беларуску ўпершыню. Некаторыя вершы падаюцца ў новых беларускіх перакладах. У кнізе зьмешчаная таксама драма Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта”.

Перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Марына Казлоўская, Серж Мінскевіч, Тацяна Сьлінка, Ілона Ўрбановіч-Саўка, Андрэй Хадановіч. 

Пераклады зробленыя паводле:
Zbigniew Herbert. Wiersze vybrane. Kraków, 2004.
Zbigniew Herbert. Wybór wierszy. Львів, 2001.
Zbigniew Herbert. Dramaty. Wrocław, 1997.

 

Ідзі куды пайшлі тыя да цёмнага краю
па залатое руно нябыту тваю апошнюю ўзнагароду

выпрастаны ідзі сярод тых на каленях
тых павернутых сьпінамі і павергнутых ніцма

ты ўратаваўся не для таго каб жыць
у цябе мала часу а трэба сьведчыць

будзь адважны калі здраджвае розум будзь адважны
па апошнім рахунку толькі гэтае лічыцца

Зьбігнеў Гэрбэрт


Раім паглядзець:
Гэрбэрт Зьбігнеў. Спроба апісаньня
3.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гэрбэрт Зьбігнеў. Спроба апісаньня

Адзін з найвыбітнейшых польскіх паэтаў і драматургаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнеў Гэрбэрт (1924—1998) таксама шырока вядомы сваімі кнігамі эсэ, перакладзенымі на шматлікія мовы сьвету. У кнізе “Спроба апісаньня…”, першым асобным выданьні эсэістыкі Гэрбэрта па-беларуску, сабраныя дзесяць эсэ з трох ягоных кніг.

Мрожак Славамір. Дом на мяжы
3.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Мрожак Славамір. Дом на мяжы

Славамір Мрожак — адзін з найбуйнейшых і самых знакамітых у свеце польскіх драматургаў другой паловы ХХ стагоддзя — эпохі, якая для Польшчы была часам вострых палітычных і сацыяльных супярэчнасцяў. Супярэчнасці еўрапейскай краіны, якая трапіла ў палон камуністычнай ідэалогіі і маралі, выразна адлюстраваліся ў парадаксальных п’есах і гумарыстычных апавяданнях творцы.


Каб купіць Гэрбэрт Зьбігнеў. Рэканструкцыя паэта, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".