Гіль Мікола. Неадступнасць

Гіль Мікола. Неадступнасць
4.80 р.
Вага: 160 г
Памеры: 120x190 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Зімовыя васьмірадкоўі. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 120 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 86).

ISBN 978-985-7144-59-4.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.


Пра кнігу

Экс­ліб­рыс «Звяз­ды». Мікола Гіль. Неадступнасць (Марына Весялуха пра кнігу ў "Звяздзе")


ЗМЕСТ



ВЕРШ З КНІГІ

Святкуе свет Каляды сёння...
На тварах — вера, узрушэнне:
Хрыстову рады нараджэнню
Люд каталіцкі шматмільённы.

Нібы святы экран і ў слове,
І я пахвальна, бы малому,
Ксяндзу ківаю маладому,
Што бласлаўляў у роднай мове...

25.12.2011


ПРА АЎТАРА

Гіль Мікола (Гілевіч Мікола Сымонавіч) — празаік, перакладчык, публіцыст, паэт. Нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Слабада на Лагойшчыне. Працаваў па Мінскай студыі тэлебачання, у рэдакцыі бюлетэня “Родная прырода”, часопісах “Маладосць”, “Мастацтва”, галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”. Аўтар кніг прозы і публіцыстыкі “Ранішнія сны”, “Пуд жыта”, “Тацянін чэрвень”, “Ёсць да зямлі крыніца”, “Тэлеграма з Кавалевіч”, “Пасеянае — узыдзе”, “Камандзіроўка ў Вішанькі”, “Кім і Валерыя”, “Бралася на дзень” і іншыя. Перакладаў на беларускую мову творы летувіскіх, вугорскіх і шведскіх пісьменнікаў. Таксама пераклаў творы Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Зачараваныя смерцю” і “Чарнобыльская малітва”. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Мінску.


Раім паглядзець:
Галубовіч Леанід. Поўня
4.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Галубовіч Леанід. Поўня

Зборнік змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства.


Каб купіць Гіль Мікола. Неадступнасць, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".