Гілевіч Ніл. У віры быцця

Гілевіч Ніл. У віры быцця
4.60 р.
Вага: 240 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Новая кніга эсэістыкі. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 184 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 60).

ISBN 978-985-7119-37-0.

У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.

У кнізе змешчаныя ўспаміны пра значныя падзеі грамадскага і культурнага жыцця, адлюстраваныя рэфлексіі пісьменніка, яго бачанне мінулага, цяперашняга і будучыні роднай краіны. Паэт чуйна рэагуе на сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі і за яе межамі, дае ім ацэнку, прагназуе развіццё нашай нацыянальнай свядомасці.


“Усе нашы заклікі захоўваць, даражыць, цікавіцца нацыянальнай культурай будуць давай мала плёну — датуль, пакуль не пачнем гэта ўнушаць дзецям ад калыскі, ад дзіцячых садкоў, з першых дзён у школе”.

(Паводле сайту "Саюза беларускіх пісьменнікаў")



ЗМЕСТ



Пра аўтара


Фрагмент з кнігі


Раім паглядзець:
Ніл Гілевіч. Замова ад страху
4.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ніл Гілевіч. Замова ад страху

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара
не ўваходзілі.

Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата
11.70 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...


Каб купіць Гілевіч Ніл. У віры быцця, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".