Гюле Павел. Вайзэр Давідзік

Гюле Павел. Вайзэр Давідзік
15.20 р.
Вага: 380 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Раман. / Пераклад з польскай Марыны Шоды. — Vilnius, Logvino literatūros namai, 2014. — 298 с.

ISBN 978-609-8147-17-9

Пераклад паводле Paweł Huelle. Wieser Dawidek.

У кожным з нас хаваецца былы школьнік, самы вялікі жах якога — уявіць сябе ў прыёмнай, перад кабінэтам дырэктара, у чаканьні, калі нарэшце выклічуць перад сьветлыя вочы школьнага кіраўніцтва. Менавіта гэтыя адчуваньні перажывае апавядальнік у самым пачатку раману Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік”. Але раман са школьнага амаль адразу ператвараецца ў крымінальны. Зьнік хлопчык, і школьнае кіраўніцтва разам з чалавекам у мундыры спрабуе разабрацца, што адбылося. І ў прыёмнай чакаюць допыту тры сябры — Шымон, Пётр і — імя трэцяга, ад імя якога вядзецца расповед, нідзе ў кнізе не называецца, але ў кантэксьце таго, што будзе адбывацца далей, ён проста абавязаны звацца — Павел. Падзеі раману адбываюцца ў самым пачатку навучальнага 1957 года (у дужках заўважым, што Павел Гюле нарадзіўся 10 верасьня 1957 года, але інтэрпрэтацыю гэтага факту пакінем чытачам).


Пра кнігу

Ганна Янкута. Зорка Давідзіка (SVABODA.ORG)

Марына Шода пра раман Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік” (LOHVINAU.BY)

Фрагмэнт раману на PRAJDZISVET.ORG


Раім паглядзець:
Гюле Павел. Мэрсэдэс-Бэнц
1.80 р.
4.8
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 5)

Гюле Павел. Мэрсэдэс-Бэнц

Большая частка твораў Паўла Гюле прысвечаная роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю грае дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).

Мілашэўскі Зыгмунт. Доля праўды
18.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мілашэўскі Зыгмунт. Доля праўды

“Доля праўды” — гэта не толькі інтрыгоўны дэтэктыў. Гэты раман — адлюстраванне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.


Каб купіць Гюле Павел. Вайзэр Давідзік, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".