Грыб Тамаш. Выбранае

Грыб Тамаш. Выбранае
15.80 р.
Вага: 690 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Укладанне, уступнае слова Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; каментары Андрэя Бучы, Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; бібліяграфія Андрэя Бучы. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 476 с., [8] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 32). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7180-28-8.

Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. “Выбранае” Тамаша Грыба шырока і разнастайна рэпрэзентуе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.


Рэцэнзія на кнігу

Ціхан Чарнякевіч. Ліквідацыя імперыі і нацыя як каштоўнасць у творах Тамаша Грыба


Ад укладальнікаў



ЗМЕСТ



Раім паглядзець:
Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм
7.50 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм

Кніга Юркі Віцьбіча складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930­х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.

Палуян Сяргей. След, вечна жывы
14.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Палуян Сяргей. След, вечна жывы

Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў.

Як укладалі "Спадчыну"
16.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Як укладалі "Спадчыну"

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка.


Каб купіць Грыб Тамаш. Выбранае, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".