Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно

Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно
3.50 р.
Вага: 180 г
Памеры: 145x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Выбраныя творы / Пераклад з украінскай Уладзмера Арлова. — Мінск: Зміцер Колас, 2007. — 176 с.

ISBN 978-985-6783-35-0

У кнігу выбраных твораў аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму Аляксандра Ірванца (нар. у 1961 г.) уваходзяць раман “Роўна / Ровно”, які належыць да жанру антыўтопіі (ён вытрымаў некалькі выданьняў ува Ўкраіне і перакладзены на польскую і сэрбскую мовы), а таксама п’есы, якія ставіліся ў Польшчы, Нямеччыне, Украіне, Казахстане і Люксэмбургу, і ягонае скандальнае апавяданьне “Дзень Перамогі”.

 

ЗЬМЕСТ

Слова да беларускага чытача

Роўна / Ровно. Нібыта п’еса

П’есы
     Электрычка на Вялікдзень. П’еса на дзьве дзеі
     Маленькая п’еса пра здраду для адной акторкі

Дзень Перамогі. Апавяданьне


Раман аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму Аляксандра Ірванца (нар. у 1961 г.) “Роўна / Ровно” належыць да жанру антыўтопіі. Україна падзеленая на Заходнюю і Ўсходнюю. Тое самае сталася і з Роўнам — родным горадам галоўнага героя, пісьменьніка Шлоймы Эцірвана (і самаго аўтара). Шлойма атрымлівае дазвол на аднадзённы візыт у аддзелены мурамі Ўсходні сэктар. Там славутага літаратара чакаюць ня толькі напалоханыя сваякі, але і калегі зь мясцовага аддзяленьня “правільнага” і “чэснага” саюзу пісьменьнікаў СРУ (Сацыялістычнай Рэспублікі Ўкраіны). Кампанію ім складаюць аматары прыгожага пісьменства з кагорты літаратуразнаўцаў у цывільным. Неспадзявана ў візытанта зьяўляецца шанец аб’яднаць горад. Ці наважыцца на гэта шлойма Эцірван?.. Раман вытрымаў некалькі выданьняў ува Ўкраіне і перакладзены на польскую і сэрбскую мовы.

У кнігу таксама ўвайшлі п’есы А. Ірванца, якія ставіліся ў Польшчы, Нямеччыне, Украіне, Казахстане і Люксэмбургу, і ягонае скандальнае апавяданьне “Дзень Перамогі”.


Каб купіць Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".