Івашчанка Анатоль. Хай так

Івашчанка Анатоль. Хай так
3.40 р.
Вага: 235 г
Памеры: 130x200 мм
2.5
Сярэдняя: 2.5 (усяго галасоў 2)

Вершы. — Мінск: Галіяфы, 2013. — 124 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 43).

ISBN 978-985-7021-08-6

У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.

Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты — да свабоды…


Жывы дзённік аўтара

Высакародны рыцар найноўшай паэзіі: Колькі слоў пра новую кнігу Анатоля Івашчанкі (Віка Трэнас, LIT-BEL.ORG)


Гэтая кніга ёсьць спробай давесьці, што ня-дзеяньне і бязьдзейнасьць — не адно і тое ж, што нават седзячы ў позе сузіраньня, можна прагна чакаць перамен.


ЗЬМЕСТ



ПРА АЎТРАРА


     * * * * *
так багата ўсяго ня выказана
існаваньне між явай і вымыслам
у вязьніцы радкоў
і прытухлых цытатаў
пазіраю наўкол
паўпрытухлым паглядам

існаваньне ў пастцы
між полюсаў двух — пад няўмольным прыцэлам
калі цяжка, кажу сабе:
я ня дух
як зусім невыносна, шапчу:
я ня цела
     * * * * *


Раім паглядзець:
Івашчанка Анатоль. Анаталогія
5.20 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

Івашчанка Анатоль. Анаталогія

Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб'ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні — пад сапраўдным імем аўтара — друкуюцца ўпершыню.

Сцебурака Усевалад. Бег па самаадчуванні
6.40 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Сцебурака Усевалад. Бег па самаадчуванні

У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.


Каб купіць Івашчанка Анатоль. Хай так, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".