Янковяк Міраслаў. Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі

Янковяк Міраслаў. Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі
9.80 р.
Вага: 350 г
Памеры: 170x240 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне / Пераклад з польскай Алены Пятровіч. — Выданьне 2-е, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 289 с.

ISBN 978-5-00076-020-8

Пераклад зроблены паводле выданьня:
Jankowiak, Mirosław. Gwary białoruskie na Łotwie w rejonie krasławskim. Studium socjolingwistycznie. Warszawa: Sławistyczny Ośrodek Wydawniczy, 2009. — 248 s.

Кніга польскага мовазнаўцы доктара філялёгіі Міраслава Янковяка “Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі” пабачыла сьвет на польскай мове ў 2009 годзе ў выдавецтве Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук. Цяпер яе пераклад на беларускую мову даступны беларускаму чытачу.

Перад намі інтэрдысцыплінарнае дасьледаваньне, якое падае розныя мэтадалягічныя ракурсы на акрэсьленую вышэй праблематыку. Кніга адкрываецца мапамі, якія ілюструюць тэрыторыю расьсяленьня беларускай меншасьці ў Латвіі. Асобнай увагі заслугоўвае аналіз моўнага заканадаўства ў Латвіі — мадэлі, якая можа быць выкарыстаная ў будучай дэмакратычнай Беларусі. У кнізе прасочваецца беларуская прысутнасьць у Латвіі з часоў полацкіх калёніяў Герцыке і Кукейнас і да сёньняшнага дня. Ну, і самае галоўнае, у выданьні дэталёва і рознабакова дасьледуецца сёньняшняя беларуская мова Латгаліі, даюцца яе ўзоры, а таксама разглядаецца нацыянальная сьвядомасьць яе носьбітаў.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗЬМЕСТ


Каб купіць Янковяк Міраслаў. Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".