Янкута Ганна. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў

Янкута Ганна. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў
23.50 р.
Вага: 520 г
Памеры: 210x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мастачка Лілія Давідоўская. – Мінск: А. М. Янушкевіч, 2018. – 64 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7165-71-1

Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.


ЗМЕСТ

Зʼяўленне ката Шпрота
Знаёмства са спадарыняй Мышшу
Сустрэча з братамі-верабʼямі
Начная вылазка ў парк
За справу бярэцца Алесь
Расследаванне ў парку
Атракцыёнавік і шакаладны маннік
Цуды працягваюцца


ФРАГМЕНТ З КНІГІ


Раім паглядзець:
Васючэнка Пятро. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага
19.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Васючэнка Пятро. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ўяўляе
19.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ўяўляе

Гэтая кніга пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя пра тое, як Мама Му і Крумкач бавіліся і весяліліся ўзімку, уяўляючы, што цяпер лета...

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана
13.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана

Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..


Каб купіць Янкута Ганна. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".