Янсан Тувэ. Капялюш чарадзея

Янсан Тувэ. Капялюш чарадзея
39'200 р.
Вага: 325 г
Памеры: 145x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 148 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6783-88-6.

Пераклад зроблены з выдання Tove Jansen. Trollkarlens hatt. Alfabeta Bokförlag

Казачная аповесць “Капялюш чарадзея” — трэцяя з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).

Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.



ЗМЕСТ

Пралог

Раздзел першы,
у якім апавядаецца, як Мумітроль, Снусмумрык і Сніф знайшлі капялюш Чарадзея, а таксама пра нечаканае з’яўленне пяці маленькіх хмарак і пра тое, як Хемуль знайшоў сябе новы занятак

Раздзел другі,
дзе апавядаецца пра тое, як Мумітроль ператварыўся ў пачвару і нарэшце адпомсціў мурашынаму льву, а таксама пра загадкавую начную вандроўку Мумітроля і Снусмумрыка

Раздзел трэці,
дзе апавядаецца пра тое, як Андатар аддаліўся ад свету і перажыў нешта невыказнае; як “Прыгода” прывяла мумісям’ю на Адзінокі Востраў Хаціфнатаў і як Хемуль там абпаліўся, а таксама пра вялікую навальніцу


Раздзел чацвёрты,
дзе фрэкен Снорк лысее пасля начной атакі хаціфнатаў і дзе апавядаецца пра вельмі незвычайныя знаходкі на беразе Адзінокага вострава

Раздзел пяты,
у якім апавядаецца пра Караля рубінаў і пра тое, як Снорк лавіў перамётам рыбу, а таксама пра смерць Мамлюка і пра тое, як мумідом ператварыўся ў джунглі


Раздзел шосты,
дзе ў нашае апавяданне, ратуючыся ад Морры, трапляюць Тофсла ды Віфсла з таямнічым чамаданам, а Снорк вядзе судовы працэс

Раздзел апошні

і вельмі доўгі, дзе апісваецца сыход Снусмумрыка і тое, як раскрылі таямніцу Змесціва чамадана, як Мумімама атрымала назад сваю сумку і з радасці зладзіла вялікі фэст, і, нарэшце, як у Мумідол завітаў Чарадзей







Раім паглядзець:
Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка
25'200 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 6)

Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка

Першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям. Паводле “Tove Jansson. Småtrollen och den stora översvämningen”.

Янсан Тувэ. Камета над далінай мумітроляў
32'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Янсан Тувэ. Камета над далінай мумітроляў

Гэтая казачная аповесць — другая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям,чароўным і забаўным істотам, прыдуманым і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).