Ясмінска Надзея. Сем ружаў

Ясмінска Надзея. Сем ружаў
19.70 р.
Вага: 565 г
Памеры: 220x220 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Зборнік казак. / Ілюстрацыі Кацярыны Дубовік. — Мінск: Галіяфы, 2015. — 104 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7021-84-0

Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.

Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі "Сем ружаў" стала лаўрэаткай першай Прэміі Цёткі ў намінацыі "Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў". А Кацярына Дубовік, мастачка гэтай жа кнігі стала лаўрэаткай у намінацыі "Найлепшае мастацкае афармленне".


ЗМЕСТ

Таямніца Густога лесу, або З чаго ўсё пачалося
Пунсовая Ружа i сад вядзьмаркі
Жоўтая Ружа i лясная чарадзейка
Белая Ружа i чорны рыцар
Кармінавая Ружа i кароль эльфаў
Блакітная Ружа i скарб волаткі
Залатая Ружа i чароўны калодзеж
Чорная Ружа i вандроўны музыка


Фрагмент з кнігі


Раім паглядзець:
Гапеева Вольга. Сумны суп
16.40 р.
4.2
Сярэдняя: 4.2 (усяго галасоў 5)

Гапеева Вольга. Сумны суп

Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.

Зізюк Міхась. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя
14.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Зізюк Міхась. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя

У кнізе пісьменніка Міхася Зізюка маленькі чытач пазнаёміцца са звычайным хлопчыкам Янкам і яго сябрамі, даведаецца пра жыццё лясных жыхароў і пра тое, чаму малако белае, як трапіць на Кудыкіну гару ды шмат іншых цікавых рэчаў. Разам з Янкам і яго сябрамі вас чакаюць незвычайныя прыгоды.

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім

Пэтсан жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. “Фіндус. Зялёны Гарошак” — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік! Вось як гэты коцік пасябраваў з Пэтсанам і шмат з кім яшчэ...


Каб купіць Ясмінска Надзея. Сем ружаў, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".