Явар Святлана. Дзівосны сад

Явар Святлана. Дзівосны сад
9.40 р.
Вага: 320 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Выбранае / Укладанне Таццяны Барадулі. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 276 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 108).

ISBN 978-985-7207-24-4.

У гэтай кнізе Святланы Явар (Сачанкі) упершыню сабраныя пад адной вокладкай паэтычныя і празаічныя творы пісьменніцы, што дае магчымасць адчуць усю глыбіню яе найтанчэйшай повязі з жыццём і вышыню яе памкненняў, напраўду містычных прасвятленняў.

© Явар С., 2018
© Барадуля Т., укладанне, 2018.
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2018
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018


Азірніцеся!

Калі мы прыйшлі на кватэру, дзе жыла Святлана і дзе знайшлі яе нежывую, у дзвярную ручку была ўторкнута белая ружа. Запознены знак павагі ці прызнання.

А потым у «Літаратуры і мастацтве» было надрукавана шчымлівае эсэ паэтэсы Таццяны Барадулі. Яе мы і папрасілі скласці гэты зборнік… У выдавецтва «Мастацкая літаратура», ведаю, у свой час Святлана насіла новую кнігу вершаў. Але кіраўнікі выдавецтва мяняліся, рукапіс пакуль што не знайшлі. Недзе ёсць і Святланіна дысертацыя па творчасці Масея Сяднёва, навуковыя артыкулы. Мяркую, і іх варта будзе надрукаваць…

Але пакуль што з тумановага вэлюму рэхам, як запавет, чуецца мне Святланін заклік-шэпт: «Азірніцеся вакол… Дапамажыце тым, хто побач…»

Галіна Багданава, сястра


«Хацела б быць марскою пенай, зямлю з-пад ног тваіх змываць…»
Да пяцігоддзя са дня смерці Святланы Явар (Сачанкі), беларускай паэтэсы і літаратуразнаўцы (1968–2011)



ЗМЕСТ


ПРА АЎТАРКУ

Святлана Явар (Сачанка Святлана Барысаўна) нарадзілася 11 ліпеня 1968 года ў Мінску ў сям'і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990) і аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі (1993).

Працавала ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім універсітэце культуры, часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», Інстытуце мовазнаўства, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Раптоўна памерла 8 чэрвеня 2011 года.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Белы месяц» (1994), «Раніца ў туманах» (1994), апавяданняў, шматлікіх навуковых артыкулаў.


Раім паглядзець:
Замкоўскі Алесь. Наступны прыпынак
6.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Замкоўскі Алесь. Наступны прыпынак

Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.


Каб купіць Явар Святлана. Дзівосны сад, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".