Календа Сяргей. Помнік атручаным людзям

Календа Сяргей. Помнік атручаным людзям
2.70 р.
Вага: 170 г
Памеры: 120x165 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Апавяданнi, мiнiяцюры. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 188 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-27-8

Дэбютная кніга Сяргея Календы "Помнік атручаным людзям" пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога – хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае паспачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж...

ЗМЕСТ

Вольга Гапеева. Выпусціць сваіх дэманаў

АПАВЯДАННІ
Ваніты
Горад
Самота
3 табою я ніколі не памру
Навіна
Гульня ў інтэлект
Ці ёсць жыццё на Месяцы?
Замяшчэнне жыцця
Клуб
Эгацэнтрыст
Крывадушнік
Новы Дом
Параноя
Нявыкрутка

МІНІЯЦЮРЫ
Водная мініяцюра
Дзіцячы настрой
Рыбы
Толік
Календа Сяргей

Календа Сяргей. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносінаў, аддзяленне культуралогіі), займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша кароткія апавяданні і верлібры.

Лаўрэат трэцяга міжвузаўскага конкурсу творчых работ па гуманітарных дысцыплінах 2005-2006 навучальнага года ў намінацыі "Філасофскі афарызм" за неардынарнасць мыслення і творчую разнапланавасць.

Пачынаў пісаць на расейскай мове і ў 2008 годзе па выніках незалежнай міжнароднай рускамоўнай літаратурнай прэміі "Дэбют" (г. Масква) увайшоў у "Сто лучших молодых авторов: гражданство – русский язык" у намінацыі "Эссеистика".

Цяпер піша толькі па-беларуску.

Адзін з фіналістаў Першага Купалаўскага паэтычнага слэма, які праходзіў у музеі Янкі Купалы. Браў удзел у літаратурнай імпрэзе 53-га Венецыянскага біенале ў Беларусі.

"Некаторыя аповеды вядуцца ад першай асобы, што воляй-няволяй прымушае задумацца над іх аўтабіяграфічнасцю. Гэта дадае правакацыйнасці і метафізічнай эратычнасці кніжцы і прыносіць аўтару свайго кшталту катарсіс. Прагаворваючы, дэталізуючы і апісваючы не самыя прыемныя працэсы нашага жыцця, аўтар тым самым вызваляецца з палону ўласных дэманаў і дае такую магчымасць сваім героям, таму тэма споведзі не раз усплывае ў апавяданнях С. Календы". (Вольга Гапеева)


Каб купіць Календа Сяргей. Помнік атручаным людзям, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".