Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
14.90 р.
Вага: 495 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Да 90-годдзя Янкі Запрудніка / Укладанне Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2016.— 280 с.— (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 30). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7144-46-4.


Кніга выдаецца сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).


Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.


Пра кнігу

Выйшла кніга да 90–годдзя Янкі Запрудніка (BUDZMA.BY)



ЗМЕСТ



БРАМНІК (фрагмент з кнігі)


Раім паглядзець:
Кіпель Вітаўт. Беларусы ў ЗША. 2-е выданне
22.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кіпель Вітаўт. Беларусы ў ЗША

Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі.

Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць
21.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць

У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця.

Кіпель Зора. Дні аднаго жыцця...
5.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Кіпель Зора. Дні аднаго жыцця...

У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.


Каб купіць Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".