Капусцінскі Рышард. Вяртанне

Капусцінскі Рышард. Вяртанне
1.60 р.
Вага: 270 г
Памеры: 120x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вершы / Пераклад з польскай. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2007. — 112 с. Цвёрдая вокладка.

На беларускай і рускай мовах.

ISBN 978-985-6720-24-9.

“Вяртанне” — першая кніга Рышарда Капусцінскага (1932—2007), надрукаваная ў Беларусі. Вельмі сімвалічная яе назва — вяртанне ўсім вядомага паляка XX ст. у горад свайго дзяцінства Пінск, вяртанне да чытачоў-землякоў. Сімвалічна і тое, што кнігу пераклалі на беларускую і рускую мовы таксама паэты-землякі.

Паэзія Рышарда Капусцінскага — гэта філасофскі роздум пра час, пра чалавецтва і пра самога сябе, спроба пазнання законаў прыроды, асэнсавання асабістай, агульначалавечай і багатворнай сутнасці ў сусветнай гісторыі.

“…Чытаючы кніжкі, артыкулы і інтэрв’ю Рышарда Капусцінскага, здзіўляешся таму, што сентыментальныя ўспаміны аб даваенным Пінску і аб Палессі пранізваюць усю яго творчасць. Стаўшы прызнаным пісьменнікам, Капусцінскі ніколі не цураўся сваіх палескіх каранёў, куды б яго ні закідваў рэпарцёрскі лёс, ён заўжды помніў аб краі свайго дзяцінства, смуткаваў па родным горадзе і быў рады любой сустрэчы з землякамі...”

(Іна Дзямід, “Вялікі паляк з Пінска”)

ЗМЕСТ



Пра аўтара


     * * * * *
У рэшце рэшт
прыйдзі на спатканне
гэтулькі патрэбна
нам высветліць
паглядзець адзін аднаму ў вочы
цяжар набыты
раздзяліць

у рэшце рэшт
гэтага не пазбегнуць
самае цяжкае магчыма
яшчэ наперадзе
дзе чакаюць нас
шыпы і церні
і жвір Галгофы

у рэшце рэшт
досыць сварыцца
скінем камень з сэрца
прыўздымем заслону холаду і цемры
і няхай тое што было
пакіне нас назаўсёды

     * * * * *


Раім паглядзець:
Капусьцінскі Рышард. Імпэратар. Падарожжы з Герадотам
6.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Капусьцінскі Рышард. Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Аўтар дэманструе незвычайнае пераўтварэньне вандроўных запісаў па экзатычных краінах у насычаную настроямі, пахамі і колерамі мастацкую прозу, пераўтварэньне асабістых успамінаў у аўтабіяграфічную паэму ў прозе.


Каб купіць Капусцінскі Рышард. Вяртанне, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".