Кертэс Імрэ. Страчаны лёс

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс. Раман
8.50 р.
Вага: 410 г
Памеры: 130x200 мм
0

Раман / Пераклад з вугорскай мовы Святланы Рогач. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 256 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6906-82-7

Пераклад зроблены паводле Imre Kertész, Sorstalanság, Berlin, Rowohlt Berlin Verlag GmbH, 1975.

Раман вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса “Страчаны лёс” (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі “жахаў” і “пекла канцлагераў”, як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі па-дзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам. У 2002 годзе раман прынёс Кертэсу Нобелеўскую прэмію міру “за творчасць, у якой крохкасць асобы супрацьпастаўляецца варварскаму дэспатызму гісторыі”.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


Пра аўтара

ІМРЭ КЕРТЭС (Imre Kertész) — вугорскі пісьменнік, аўтар аповесцяў, раманаў і эсэ, прысвечаных тэме ахвяраў Халакосту; лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2002 г. у галіне літаратуры “за творчасць, у якой крохкасць асобы супрацьпастаўляецца варварскаму дэспатызму гісторыі”. Нарадзіўся 9 лістапада 1929 г. ў Будапешце ў габрэйскай сям’і, ва ўзросце 15 гадоў быў вязнем канцэнтрацыйных лагераў у Асвенціме і Бухенвальдзе. Раман Страчаны лёс (Sorstalanság, 1975) разам з пазнейшымі раманамі Фіяска (A kudarc, 1988) і Кадыш па ненароджаным дзіцяці (Kaddis a meg nem született gyermekért, 1990) складае так званую трылогію “людзей без лёсу”, у якой аўтар пераасэнсоўвае перажытае ў фашысцкіх канцлагерах. Амаль невядомы на постсавецкай прасторы, Кертэс стаўся заснавальнікам “лагернай тэмы” ў заходнееўрапейскіх краінах.


Каб купіць Кертэс Імрэ. Страчаны лёс, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".