Кіпель Яўхім. Эпізоды

Кіпель Яўхім. Эпізоды
7.00 р.
Вага: 440 г
Памеры: 120x165 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Выданне другое, дапрацаванае / Навуковыя рэдактары Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч; прадмова Зміцер Саўка, Ілога Урбановіч-Саўка, Вітаўт Кіпель; каментарыЦіхан Чарнякевіч, Наталля Гардзіенка, Алег Гардзіенка і іменны паказальнік Наталля Гардзіенка. — Мінск: Лімарыус, 2013. — 388 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібліятэка).

ISBN 978-985-6968-34-4.

Успаміны беларускага дзеяча Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: Уладзіміра Жылку, Змітра Жылуновіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых.

Гэтае другое выданне ўспамінаў (першае ў Беларусі), дапоўненае каментарамі і новымі ілюстрацыямі, будзе цікавае шырокаму колу аматараў беларускай гісторыі ХХ ст.


“Эпізоды, як загаловак кнігі, я сказаў бы, выдатны: гэта занатоўкі больш памятных адцінкаў-здарэнняў жыццёвага шляху. Назоў “Эпізоды” падыходзіць цудоўна і для маіх, Вітаўта Кіпеля, прыпамінаў аб бацьку, якога я, між іншага, у жыцці клікаў толькі “тата”…”

(Вітаўт Кіпель “Аб бацьку, што прыпамінаецца…”)



ЗМЕСТ



Пра аўтара


Прадмова да другога выдання (фрагмент)


Раім паглядзець:
Стагановіч Аляксандр. Успаміны пасла
7.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Стагановіч Аляксандр. Успаміны пасла

Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.


Каб купіць Кіпель Яўхім. Эпізоды, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".