Косман Марцэлі. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага

Косман Марцэлі. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага
4.50 р.
Вага: 450 г
Памеры: 145x200 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Уклад. Г. Сагановіча; пер. з пол. мовы С. Ішчанкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2010. — 448 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістрычны Агляд”).

ISBN 978-985-6887-60-7

Кнігу вядомага польскага літуаніста складаюць артыкулы, прысвечаныя пераважна маладаследаваным праблемам сацыяльна-палітычнай і канфесійна-культурнай гісторыі ВКЛ. Выбраныя працы дэманструюць шырыню даследчыцкіх інтарэсаў і нетыповасць падыходу ў вучонага, заслужанага і для беларускай гістарыяграфіі.

Выданне разлічанае на гісторыкаў, студэнтаў гістарычных факультэтаў і ўсіх, хто цікавіцца даўняй гісторыяй Беларусі.

Дзевятнаццаты том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд"


Па-беларуску працы М. Космана, прафесара універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані, стваральніка і загадчыка Аддзела палітычнай культуры, сябра рэдакцыйнай рады БГА, выходзяць асобным выданнем упершыню. Гэты томік выбраных артыкулаў, прысвечаных пераважна малавывучаным праблемам гісторыі ВКЛ, не толькі несумненна зойме належнае месца ў кнігазборах беларускіх гісторыкаў ды аматараў даўніны, але будзе і нашым сціплым сведчаннем прызнання заслуг Аўтара. 

(З прадмовы укладальніка)

 

ЗМЕСТ

Ад укладальніка

Артыкулы
Паміж Нямецкім ордэнам, Руссю і Польшчай
Архіў вялікага князя Вітаўта
Валочная памера на Пінскім Палессі
Праблема сталічных функцый Вільні да сярэдзіны XVII ст.
Рэфармацыя і інтэграцыя Рэчы Паспалітай (Карона і ВКЛ)
Кальвіністы ў культуры Вялікага Княства Літоўскага
Рэфармацыйная і контррэфармацыйная школьная адукацыя на беларускіх землях ВКЛ
Пахавальныя казанні ў ВКЛ у першай палове XVII ст.
Pompa funerbis у Вільні да часу падзелаў Рэчы Паспалітай

Слова пра класікаў
Пра Генрыка Лаўмяньскага як даследчыка даўняй Літвы
Да 90-годдзя прафесара Юліюша Бардаха

Рэцэнзіі
З разваг над культурай Вялікага Княства Літоўскага
Аб засяленні даўняй Літвы
Погляд на Гадзяч праз 350 гадоў
Палоніка ў Рымскім архіве езуітаў

Бібліяграфія
Асноўныя публікацыі прафесара М. Космана па гісторыі ВКЛ
Звесткі пра першапублікацыі змешчаных артыкулаў


Раім паглядзець:
Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
7.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага

У кнігу выбраных прац вядомага польскага вучонага ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і праблемах нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Выданне змяшчае найпаўнейшую бібліяграфію навуковых публікацый гісторыка.


Каб купіць Косман Марцэлі. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".