Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі
44.50 р.
Вага: 2410 г
Памеры: 210x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Факсімільнае выданне / Прадмова Алеся Сушы. — Мастацкая літаратура, 2012. — 814 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1383-9.

Вацлаў Ластоўскі — адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца для Беларусі права заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці ды каштоўнасці як навуковае і прэзентацыйнае выданне, якое больш за 85 гадоў чакала свайго перавыдання.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


Язэп Янушкевіч: “Гісторыя крыўскай кнігі” — подзьвіг Ластоўскага  (Радыё Свабода)

Дзве Крывіі. Расчытваючы Ластоўскага (SVAJKSTA.BY)


ЗЬМЕСТ 

Прадмова
Уступ
Канец X-га і XI стагодзьдзе
XII стагодзьдзе
XIV стагодзьдзе
XV стагодзьдзе
XVI стагодзьдзе
XVII стагодзьдзе
XVIII стагодзьдзе
Слоўнік помнікаў старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці
Выказ імён і рэчаў
Выказ старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці паводле зьместу
Выказ аўтораў, творы каторых або мысьлі выкарыстаны пры апрацаваньні гэтай кнігі
Важнейшыя папраўкі друку

     *****


Няма больш занядбанай дзедзіны ў сьветавой пісьменнасьці як гісторыя паняволеных народаў. Вышэйсказанае асабліва кідаецца ў вочы калі ўзяць якую колечы галіну нашай, крыўскай, гісторыі. То знача гісторыі народу, каторы, ня так яшчэ даўно, жыў сваім самаістым палітычным і культурным жыцьцём. Супярэчнасьць між сьведчаньнем гістарычных помнікаў і асьвятленьнем іх сучаснай пісьменнасьцю — прост паражаючая. Бяручы ў рукі гістарычную кнігу часовых нашых пераможцаў, ня ведама чаму больш дзівіцца, ці іх бескрытычнасьці, ці парадаючай умеласьці тэндэнційна выкарыстываць об’ектыўныя сьведчаньні гісторыі… (з прадмовы да кнігі)



Каб купіць Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".