Латышонак Алег. Жаўнеры БНР

latysonak_aleh_zauniery_bnr
9.80 р.
Вага: 415 г
Памеры: 170x240 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

3-е выданне, перапрацаванае. — Смаленск, Інбелкульт, 2014— 373 с.

ISBN 978-5-00076-003-1

Прадмет гэтага дасьледаваньня ― удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная незалежная беларуская дзяржава ― Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Рух за незалежнасьць Беларусі, у тым ліку і ўзброены, меў сваю ўнутраную сілу, пры гэтым сілу, скіраваную супраць уяўных стваральнікаў беларускай нацыі ― бальшавікоў. Беларускія вайсковыя фармаваньні ўзьнікалі пасьля 1917 г. ня толькі ў Беларусі, але і ў Літве ды Ўкраіне, Польшчы, Расеі, Эстоніі і Малдове.

Абмінаньне тэмы беларускага незалежніцкага ўзброенага руху ў большасьці ранейшых гістарычных дасьледаваньняў зьяўляецца, несумненна, адной з галоўных прычын неразуменьня нацыятворчага працэсу ў Беларусі. Зрэшты, замоўчваньне барацьбы беларусаў за незалежнасьць тлумачылася ня толькі гэтым. Савецкая гістарыяграфія сьвядома адмаўляла існаваньне такога руху ў прапагандысцкіх мэтах. Беларуская эміграцыйная гістарыяграфія стваралася амаль выключна па-беларуску і дзеля гэтага была недаступная большасьці іншаземных дасьледчыкаў, якія зусім ня ведаюць беларускай мовы.

(Алег Латышонак. Фрагмэнт уступу да кнігі)


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Балахоўцы
11.50 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Балахоўцы

Аснову зборніка складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі”, прысвечанае спробам паўстання беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца “Балахоўцы”, напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.

Міхалюк Дарота. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг.
17.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Міхалюк Дарота. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг.

У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яе аўтар намагалася як мага паўней паказаць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння i абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзеная да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г.

Трусаў Алег. Невядомая нам краіна
9.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Трусаў Алег. Невядомая нам краіна

У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія былі пазначаны Вільня і Трокі, Дзвінск і Смаленск разам з Бранскам, Старадубам і Беластокам.


Каб купіць Латышонак Алег. Жаўнеры БНР, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".