Летапісы і хронікі Беларусі

Летапісы і хронікі Беларусі
13.50 р.
Вага: 1250 г
Памеры: 170x240 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Сярэднявечча і раньнемадэрны час / Укладаньне Васіль Варонін. — 2-е выданьне. — Смаленк: Інбелкульт, 2013. — 902 с.

ISBN 978-5-9904531-5-9

Выданьне ўтрымлівае практычна ўсе вядомыя на сёньняшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе зьмест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забясьпечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках зьмешчаныя ўрыўкі зь Іпацьеўскага, Наўгародзкага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цьвярскога летапісаў і Рагоскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым сьвятле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжаньня.


Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання. Шмат у іх звестак, якія зусім адсутнічаюць у нашых летапісах.


(З прадмовы да выдання Васіля Вароніна)


Зьмешчаныя тутака хронікі і летапісы прысьвечаныя гісторыі Вялікага Княства Літоўскага наагул, а таксама асобных мясцовасьцяў Беларусі. Падзеям, што адбываліся ў Вялікім Княстве, прысьвечаныя дзьве найбольшыя хронікі (Хроніка літоўская і жамойцкая, Хроніка Быхаўца). У двух летапісах (Баркулабаўскі, Панцырнага і Аверкі) паведамляецца ў асноўным пра становішча ў асобных гарадах ці раёнах усходняй Беларусі. Так, летапіс Панцырнага і Аверкі тычыцца пераважна Віцебску, а Баркулабаўскі, дзе надаецца багата ўвагі Берасьцейскай царкоўнай уніі, кажа таксама і пра падзеі канца XVI — пачатку XVII ст. у Магілёве, Віцебску, Полацку і Баркулабаве. Храналягічна зьвесткі, зьмешчаныя ў летапісах і хроніках, ахопліваюць падзеі з часоў легендарных (пачатак нашай эры) і да 60-х гадоў XVIII ст. Найбольш позьнія зьвесткі дае летапіс Панцырнага і Аверкі.

(З прадмовы Міколы Ўлашчыка)


Артыкул пра кнігу на “Нашай Ніве”


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Краўцэвіч Аляксандр. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.)
16.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Краўцэвіч Аляксандр. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.)

Першая частка кнігі змяшчае першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (1248—1341 г.: стварэнне дзяржавы, змаганне за выжыванне, пачатак тэрытарыяльнага росту), якія падаюцца ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.
Другая ж частка прысвячаецца гаспадаранню дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Тэкст разлічаны не толькі на гісторыкаў, але і на настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў гісторыі.


Каб купіць Летапісы і хронікі Беларусі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".