Ліцьвін Аркадзь. Прастрэлены талер. Кніга першая

Ліцьвін Аркадзь. Прастрэлены талер. Кніга першая
9.90 р.
Вага: 540 г
Памеры: 145x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гістарычны раман. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. — 414 с., іл.

ISBN 978-985-141072-28-56

Раман мае на мэце вярнуць беларускую шляхту, якая здолела пакінуць незнішчальны след у гісторыі і культуры беларусаў, беларускаму чытачу. Для Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, як звалася наша дзяржава, ХVII стагоддзе было эпохай бесперапынных войнаў, рокашаў і канфедэрацый. Шляхта была ва ўсіх гэтых падзеях галоўнай сілай.

Раман ахоплівае падзеі ад смерці караля і вялікага князя Яна III Сабескага ў 1696 годзе да крывавай сутычкі дзвюх палітычных груповак Вялікага Княства Літоўскага пад мястэчкам Алькенікі ў лістападзе 1700 г. Гэтая бітва была справакаваная новаабраным каралём Аўгустам ІІ Моцным, які дзеля сваіх уласных інтарэсаў стараўся перасварыць шляхту, а ў выніку ператварыў Рэч Паспалітую ў дзяржаву, амаль цалкам залежную ад Швецыі.

Першая кніга “Прастрэленага талера” ўводзіць у складаныя абставіны бескаралеўя пасля смерці Яна ІІІ Сабескага. Шляхта рыхтуецца выбіраць новага караля і вялікага князя. Пачынаецца змаганне за пасад Рэчы Паспалітай.
Але жыццё не вычэрпваецца высокай палітыкай. На фоне палітычных інтрыг разгортваюцца падзеі ў ціхім дагэтуль павеце Гарадзеншчыны, дзе некалькі прэтэндэнтаў імкнуцца завалодаць маёнткам, які застаўся без гаспадара. Палітычныя схільнасці персанажаў цесна пераплятаюцца з барацьбой за маёмасныя набыткі.


Фрагмент з раману у фармаце PDF — ТУТ.

У "Крызе" прэзентавалі новыя кнігі Аркадзя Ліцьвіна і Віктара Сазонава (Радыё Рацыя)


ЗМЕСТ

Уступ

Новы пан
Соймік
Велічная задума
Павятовая “ідылія”
Грошы, кроў і…
***
…Палітыка

Слоўнік


Каб купіць Ліцьвін Аркадзь. Прастрэлены талер. Кніга першая, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".