Ліпай Алесь. Абдымкі

Ліпай Алесь. Абдымкі
11.20 р.
Вага: 290 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Кніга паэзіі. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 136 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 99). Цвёрдая вакладка

Бог. Беларусь. Каханьне.

ISBN 978-985-7180-45-5.


Пра кнігу

Том лірыкі паэта пабачыў сьвет у выдавецкай сэрыі “Кнігарня пісьменьніка” на варштатах выдавецтва “Кнігазбор”. Ляйтматывам зборніка гучаць словы аўтара, зьмешчаныя на супэрвокладцы:

          Я разумею, чаму падаюць зоркі.
          На такой вышыні немагчыма
          змагацца са спакусай кінуцца ўніз…

“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву. Вось верш, які надае вобразнасьці і сэнсу разьдзелу “Абразкі”.

          Збанкі пазабіраліся на плот,
          расьселіся і грэюцца на сонцы,
          падставіўшы пад шчодрае цяпло
          свае таўшчэзныя бакі і донцы.

          Акропленыя ранішняй расой,
          яшчэ крыху — і завуркочуць, здэцца...
          О! Выпырхнуў з маленства абразок
          і ўсеўся матыльком на сэрца.

Наступныя радкі вызначаюць настрой першага разьдзелу “Міратокі”, а зрэшты — і ўсяе кнігі.

          ...Ну пара.
          Па вечных цёмных водах
          сам вяслуючы ў адзеньні зрэбным,
          забірае Бог паэтаў у народа.
          Бо Яму яны яшчэ патрэбны.

(Паводле Валянціны Аксак, SVABODA.ORG)


Верш з кнігі



ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Ліпай Алесь. Рэшта
3.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Ліпай Алесь. Рэшта

Другая кніга паэзіі Алеся Ліпая ахоплівае ягоную творчасьць 1996—2001 гадоў.


Каб купіць Ліпай Алесь. Абдымкі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".